Ніна ЮШКЕВІЧ, выхавальнік дашкольнай адукацыі вышэйшай катэгорыі, яслі-сад № 3 г.Полацка Віцебскай вобласці. Пралеска 01/2017
Вітаем цябе, масленіца!
Забава для дзяцей старшай групы (5-6 гадоў)
Праграмныя задачы: фарміраваць уяўленні дзяцей аб народных святах (Масленіца); далучаць да багацця беларускай мовы; развіваць творчыя музычныя здольнасці дзяцей; пашыраць слоўнікавы запас, кругагляд; выхоўваць павагу і пачуццё любові да роднага краю.Матэрыял і абсталяванне: народныя касцюмы для вядучага і дзяцей, пудзіла Масленіцы, санкі, 2 макеты «снежнай крэпасці», 2 мяшкі, напоўненыя сінтэпонам, канат, «карусель» (абруч з рознакаляровымі стужкамі), аўдыязапісы беларускіх народных мелодый: «Беларуская полька» (апрац. Д. Камінскага), «Кадрыль» (апрац. А. Аляхновіча), рытмічнай музыкі, па колькасці дзяцей: сняжкі з ваты, бразготкі.
Ход мерапрыемства
Гучыць беларуская народная музыка. У залу, прытанцоўваючы, забягаюць дзеці, выконваюць некалькі танцавальных рухаў. Уваходзіць вядучы.
Вядучы (В.). Добрага дня вам, паважаныя!
Благаславі, Божа, на ўзгорачак стаці,
Масленіцу прывітаці.
Масленіцу прывітаці, зіму замыкаці,
Зіму замыкаці, вясну адмыкаці.
Масленіцу прывітаці.
Масленіцу прывітаці, зіму замыкаці,
Зіму замыкаці, вясну адмыкаці.
А ці ведаеце вы, шаноўныя, што такое Масленіца? (Адказы дзяцей.) Хоць мы і любім зіму за тое, што яна прынесла з сабой шмат снегу, радасці і забаў, але надыходзіць наступная пара года — вясна. Свята Масленіца — гэта добрае развітанне з зімой і сустрэча вясны.
1-е дзіця.
Пані Масленіца да нас у двор заязджае,
Добрых людзей на свята заклікае.
А мы яе, вясёлую, сустракаем,
А мы яе, шырокую, прывітаем!
Добрых людзей на свята заклікае.
А мы яе, вясёлую, сустракаем,
А мы яе, шырокую, прывітаем!
Гучыць беларуская народная музыка. У цэнтр залы два хлопчыкі вывозяць на санках пудзіла Масленіцы.
2-е дзіця.
Наша Масленіца гадавая,
Яна госцейка дарагая.
Яна пехатою не ходзіць,
Усё на саначках раз’язджае.
Яна госцейка дарагая.
Яна пехатою не ходзіць,
Усё на саначках раз’язджае.
В. Сімвалам і галоўным пачастункам Масленіцы з’яўляўся блін, таму што ён падобны да сонца, якому людзі былі вельмі рады пасля доўгай зімы!
3-е дзіця.
Масленіца, прыходзь да нас!
Вясёлая, прыходзь да нас!
3 сырам, маслам, пірагамі,
Караваем і блінамі.
Вясёлая, прыходзь да нас!
3 сырам, маслам, пірагамі,
Караваем і блінамі.
В. Паважаныя, праспяваем жа ўсхваленне Масленіцы!
Дзеці ладзяць карагод вакол пудзіла Масленіцы і спяваюць:
Вітаем цябе, Масленіца!
Хопіць, зімачка, гуляць,
Час вясну нам заклікаць!
Як мы Масленіцу сустракалі,
Мы сыр з маслам пачыналі,
Мы блінамі гару высцілалі,
Зверху маслам палівалі.
Хопіць, зімачка, гуляць,
Час вясну нам заклікаць!
Як мы Масленіцу сустракалі,
Мы сыр з маслам пачыналі,
Мы блінамі гару высцілалі,
Зверху маслам палівалі.
В. На Масленіцу дзетвара, моладзь і дарослыя на працягу тыдня прымалі ўдзел у святочных гуляннях: хадзілі адзін да аднаго ў госці, спявалі зімовыя і вясновыя песні, танцавалі, каталіся на каруселях, з гары на санках, гушкаліся як мага вышэй на арэлях, каб быў добры ўраджай.
4-е дзіця.
Заігралі музыканты,
Затрасліся стужкі-банты.
Закруціла завіруха —
Полька-трапятуха.
Затрасліся стужкі-банты.
Закруціла завіруха —
Полька-трапятуха.
Л. Кебіч
Танец «Беларуская полька»
(бел. нар. мелодыя, апрац. Д. Камінскага)В. На Масленіцу дзетвара забаўлялася вясёлымі гульнямі.
5-е дзіця.
Добра зімачка нас пацешыла,
Шмат снегу на страху навешала.
Хлопцы і дзяўчаты, разгуляемся
I з зімачкай развітаемся!
Шмат снегу на страху навешала.
Хлопцы і дзяўчаты, разгуляемся
I з зімачкай развітаемся!
Гульня «Штурм снежнай крэпасці»
У зале на адлегласці размяшчаюцца 2 макеты «снежнай крэпасці». Дзеці падзяляюцца на 2 каманды. Кожная каманда імкнецца захапіць «крэпасць» праціўніка — штурмуе яе сняжкамі з ваты.В. Сябры, працягнем весяліцца.
Час на каруселі пракаціцца!
Гульня «Карусель»
Вядучы знаходзіцца ўнутры абруча, да якога прымацаваны рознакаляровыя стужкі, і трымае яго на ўзроўні плячэй. Гучыць рытмічная музыка. Дзеці, стоячы вакол вядучага, бяруць стужкі ў рукі і пачынаюць рухацца па крузе: адцягваючы насочак, бягом на дыбачках, падскокамі, высока падымаючы калені, бакавым галопам, прамым галопам, зноў адцягваючы насочак.6-е дзіця.
Мы скакалі, мы гулялі,
А прыпеўкі не спявалі!
А прыпеўкі не спявалі!
Дзеці выконваюць прыпеўкі.
7-е дзіця.
У нас хлопцы — малайцы,
I дзяўчаты — малайцы!
Колькі жартаў, колькі смеху,
Добрым людзям на пацеху!
I дзяўчаты — малайцы!
Колькі жартаў, колькі смеху,
Добрым людзям на пацеху!
Танец «Кадрыль»
(бел. нар. мелодыя, апрац. А. Аляхновіча)В. Чаго-чаго, а жартаў і смеху на Масленіцу было хоць адбаўляй. Не абыходзілася свята і без спаборніцтваў — хто дужэйшы, смялейшы і спрытнейшы за ўсіх.
Спаборніцтва «Перацягванне каната»
В. А зараз гульня для самых дужых! Раней на свята на ледзяным вале сустракаліся два хлопцы з мяшкамі, напоўненымі снегам, і імкнуліся ўдарам мяшка па плячы скінуць адзін аднаго.Спаборніцтва «На ледзяным вале»
Пасярэдзіне залы на падлогу кладуць канат. Два хлопчыкі трымаюць у руках мяшкі, напоўненыя сінтэпонам. Яныідуць па канаце насустрач адзін аднаму і спрабуюць ударам мяшка па плячы збіць праціўніка з каната.
В.
Пагуляла Масленіца ды ўжо хопіць,
Хай жа яна на нас злосць не тоіць.
Хопіць зімачцы ўжо зямельку студзіць,
Вясне месцейка трэба саступіць.
Паклічам жа веснавое сонейка.
Хай жа яна на нас злосць не тоіць.
Хопіць зімачцы ўжо зямельку студзіць,
Вясне месцейка трэба саступіць.
Паклічам жа веснавое сонейка.
Дзеці.
Сонейка, павярніся,
Вясна, у дарогу сабярыся!
Вясна, у дарогу сабярыся!
В. Раней людзі лічылі: калі на Масленіцу гучна пакрычаць, пабразгаць — усё ліха і зло ўцячэ. Зараз і мы так зробім, каб адпужаць ад нас усё дрэннае. (Дзеці ідуць вакол пудзіла Масленіцы і грымяць бразготкамі.)
Пад канец свята дарослыя абавязкова спальвалі пудзіла Масленіцы, адзначаючы, што зіма ўжо скончылася і прыйшло веснавое цяпло, а потым ладзілі вакол вогнішча карагод.
Два хлопчыкі вывозяць з залы пудзіла Масленіцы.
В. У апошні дзень Масленіцы ўсе просяць адзін у аднаго прабачэння. (Дзеці абдымаюць адзін аднаго і просяць прабачэння.) I дома папрасіце прабачэння ў вашых мам, татаў, бабуль, дзядуль.
Даражэнькія, дзякуй вам за ўвагу! Надыйшоў час развітвацца, але гэта яшчэ не ўсё. Вас чакаюць масленічныя пачастункі!
8-е дзіця.
Мы на свяце пабывалі,
Сваю Масленіцу сустракалі,
Бліны масліцам залівалі
Ды блінамі ўсіх частавалі!
Сваю Масленіцу сустракалі,
Бліны масліцам залівалі
Ды блінамі ўсіх частавалі!
Гучыць беларуская народная музыка. Дзеці пакідаюць залу і ў групе частуюцца блінамі.
ЛІТАРАТУРА:
1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі. — Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2012.Дубініна,Д М. Родная прырода ў вуснай народнай творчасці: дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі / Д.М. Дубініна, А.А. Страха, Д.У. Дубінін. — Мазыр: Белы Вецер, 2014.
2. Старжынская, Н.С. Заняткі па развіццю маўлення і маўленчых зносін у дзіцячым садзе: дапам. для педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі з бел. мовай навучання / Н.С. Старжынская, Д.М. Дубініна. — Мінск: Нац. ін-т адукапыі, 2008.